зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Старажытныя паселiшчы, курганны некропаль, пасад, тэрыторыя былой Заручаўскай слабады

Старажытныя паселiшчы, курганны некропаль, пасад, тэрыторыя былой Заручаўскай слабады

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000006

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск

Датаванне

XII-XVII стст.

Апісанне

Неўмацаванае паселішча Заручаўе ХІІ-ХІІІ стст. знаходзіцца на поўдзень і паўднёвы-ўсход ад Ніжняга замка. З'яўлялася пасадам Віцебска XII-XVII стст. Займала плошчу каля 10 га. 

Да канца XVIII ст. яго тэрыторыя дасягнула значных памераў: у межах сучасных набярэжнай р. Заходняй Дзвіны на захадзе, вул. Праўды на поўдні і рова Гапеева ручая на ўсходзе. З поўначы працякаў замкавы (Пілат) ручай, які аддзяляў Заручаўе ад Ніжняга замка. У заходняй яго частцы (зона ад вул. Леніна да наберажнай ўздоўж р. Заходняй Дзвіны) у эпоху сярэднявечча сяліліся рамеснікі, пераважна звязаныя з апрацоўкай скур i металу. Ва  ўсходняй, больш узнёслай часткі (тэрыторыя аблвыканкама), размяшчаўся Святадухаўскі манастыр і царква Св. Духа, вядомая па  пісьмовых крыніцах з XIV ст. 

Археалагічныя раскопкі і даследаванні праводзіла ў 1981, 1986 гадах В.М. Ляўко (у заходняй частцы ўздоўж берага Заходняй Дзвіны, ва ўсходняй частцы ў раёне вул. Гогаля, 6), у 1993-94 гг. В.М. Ляўко і Т.С. Бубенька выконвалі археалагічны нагляд за землянымі работамі па вул. Калініна, на пл. Тысячагоддзя, у 2000-2001 гг. Т.С. Бубенька выконвала нагляд за землянымі работамі ў раёне будаўніцтва па вул. Леніна і пр-ду Гогаля.

Старонка