зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Стравы з таркаванай бульбы

Стравы з таркаванай бульбы

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

23БК000156_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Апісанне

Дранікі - страва з сырой  цёртай бульбы, шырока распаўсюджаная на тэрыторыі Гарадоцкага раёна. Сваю назву страва атрымала ад назвы працэсу прыгатавання ( драць, дзерці бульбу на  тарцы). Дранікі, бульбяныя бліны адносяцца да сфарміраванага  яшчэ у старажытныя  часы на Гарадокшчыне, комплексу страў з дзёртай бульбы. Сюды ж уваходзяць таксама клёцкі,  бабка, калдуны. Асноўнымі інгрэдыентамі для прыгатавання дранікаў з’яўляецца бульба, надраная на тарцы, цыбуля, соль. Калі  натаркаваная маса атрымліваецца занадта рэдкай, яе сцэджаюць на сіта ці праз марлю, даюць адстаяцца і крухмал, які асядае на дно посуду, дадаюць у цёртай бульбяной масы.За час існавання стравы, базавы рэцэпт дапаўняўся рознымі варыяцыямі. Так многія  гаспадыні з розных вёсак Гарадоччыны  у  дзёртую бульбу акрамя цыбулі і солі, дадаюць яйка і пару лыжак смятаны( каб дранікі не цямнелі) Гаспадыні  з вёсак    Бычыхінскага  сельскага Савета дабаўляюць цёртую моркву,  у вёсцы Кабішча квашаную капусту і муку, а у вёсках Межанскага Савета распаўсюджаны рэцэпт з дабаўленнем творагу. Другая група дранікаў мае мясную начынку. Яны таксама шырока распаўсюджаны на усёй тэрыторыі Гарадоцкага раёна і  раней  былі пераважна святочнай стравай.Выпякалі дранікі на свіным тлушчы, а пазней на алеі, выкладваючы на патэльню лыжкай і абсмажваючы з  абодвух бакоў. Падавалі дранікі  з маслам, смятанай.

Старонка