Шыфр
113Г000174
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1862 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Царква пабудавана ў 1862 г. з дрэва паводле праекта архітэктара Т. Савіча на месцы ранейшай драўлянай царквы, якая ў сярэдзіне ХІХ ст. прыйшла ў заняпад.
Храм з'яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага стылю. Гэта чатырохсценны зруб пад двухсхільным дахам. На галоўным фасадзе трох'ярусная чацверыковая вежа-званіца. Інтэр'ер царквы зальны. У малітоўную залу выступаюць балюстрадный хоры на двух слупах, апсіда вылучана іканастасам.
У царкве маюцца абразы ХІХ ст. - “Маці Божая Замілаванне”, “Спас Пантакратар”, “Маці Божая Вастрабрамская” (у срэбранай чаканнай арнаментальнай рызе сярэдзіны XVIII ст.), “Стрэчанне”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён