зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Афанасьеўская капліца

Шыфр

113Г000071

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1909 г.

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

У 1909 г. на месцы гібелі беларускага грамадскага, палітычнага і царкоўнага дзеяча, прападобнага вялікапакутніка ігумена Афанасія Філіповіча, кананізаванага царквой між 1658 і 1666 гадамі, была пабудавана драўляная капліца. 

Будынак уяўляе сабой двухсрубнае збудаванне: квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучана выцягнутая ў плане трапезніца з прытворам, якія накрыты спалучэннем двухсхільных дахаў. Над сяродкрыжжам уздымаецца высокі гранёны шацёр з макаўкай.

У пачатку 1960-х гг. храм быў зачынены. У 1983-84 гадах па ініцыятыве ўпраўлення культуры аблвыканкама Спецыялізаваныя навукова-рэстаўрацыйныя майстэрні Міністэрства культуры БССР (арх. Пакаліцына) распрацавалі праект рэстаўрацыі храма з мэтай прыстасавання пад філіял музея атэізма, які меркавалася размясціць у царкве Раства Прасвятой Багародзіцы (в. Гершоны).  

У 1980-х гг. капліца перададзена ў падпарадкаванне Рускай Праваслаўнай Царквы.