зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Аляксандра-Неўская царква

Шыфр

113Г000630

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1821 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Свята-Аляксандра-Неўская царква знаходзіцца на могілках у вёсцы Крыніца Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. З'яўляецца помнікам культавай архітэктуры, пабудавана ў стылі класіцызм (прамыя лініі, раўнавага аб'ёмаў, лаканічны дэкор, сіметрычнасць, чатырохкалонны порцік) у 1821 г. 

Вонкавыя сцены будынка атынкаваны, пафарбаваны ў белы колер. Перакрыцці, аконныя шыбы, калоны і ўваходныя дзверы драўляныя. Галоўны фасад вылучаны чатырохкалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Дэкаратыўнае аздабленне франтона – верхняя частка шалеўкі ў “елачку”. Дзверы аздоблены крыжыкамі жоўтага колеру. Над дзвярамі дэкаратыўная тынкоўка, аздобленая ўкрапаваннямі з натуральнага камня.

Інтэр'ер царквы зальны, дэкор лаканічны.

Прыбудова каля апсіды драўляная, пафарбавана ў зялёны колер, мае дзверы і 2 акна. Па словах святара, яна была ўзведзена пад час рамонтных прац у 1990-х гг., з той нагоды, што прыбудова існавала першапачаткова (у царкве ёсць дзярны праём, які вядзе ў прыбудову).

У пасляваенны час царква была зачынена, у выніку чаго паступова пачала прыходзіць у заняпад і руйнавацца.

У кан. 1980-х – пач. 1990-х гг. будынак быў вернуты вернікам. І пасля рамонту аднавіў работу.