Шыфр
413Г000179
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, аг. Індура, с/с Індурскі
Датаванне
1881
Стыль
рэтраспектыўна-рускі
4-часткавы храм падоўжана-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, малітоўная зала, 5-гранная апсіда. У сілуэце дамінуе шатровая званіца і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане, узведзеным над пакатым 4-схільным дахам асноўнага кубападобнага аб'ёму. У яго архітэктуры выкарыстаны рытм арачных аконных праёмаў у кілепадобных ліштвах і фрыз з квадратных шырынак. Беламармуровы храм узняты на бутавы, каларыстычна насычаны цокаль і на апсідзе надзелены магутным каляровым акцэнтам - вялізным мастацкім пано на евангельскі сюжэт.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён