Шыфр
113Г000307
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1868 г.
Невялікі храм Святога Антонія ў г. Косава быў пабудаваны ў 1868 г. Антоніеўская царква належыць да тыпу невялікіх праваслаўных цэркваў, якія у той час масава ўзводзіліся ў Віленскай губерніі па загадзе генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва, іх называлі “мураўёўкамі”. Царкву ўзвялі на месцы старога драўлянага храма, вядомага з 1597 г. на сродкі губернатара і вернікаў. Сёння храм Святога Антонія з'яўляецца помнікам рэтраспектыўна-рускага стылю.
Царква пабудавана з цэглы. Храм чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыі, якая ўключае двух'ярусную чацверыковую званіцу, прамавугольныя ў плане трапезную, асноўны аб'ём і апсіду. Званіца накрыта гранёным сферычным купалам з ліхтаром і макаўкай у завяршэнні.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён