зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Дабравешчанская царква

Шыфр

613Г000493

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

канец ХІХ ст. (1887 г.)

Стыль

з рысамі старажытна-рускага стылю

Апісанне

Паводле кліравых ведамасцей, царква ў в. Кунаса была пабудавана ў 1810 г. (таксама называюцца 1812 г.) па фундацыі кн. Радзівілаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што сярод царкоўных дакументаў згадваецца фундацыйная крэпасць на заснаванне царквы ад 1725 г., генеральныя візіты  царквы захоўваліся з 1745 г.

У друкаваным выданні другой паловы ХІХ ст. паведамляецца, што царкоўныя метрычныя кнігі існавалі з 1666 г. Гэта сведчыць аб тым, што царква тут існавала з вельмі даўніх часоў.

У кліравай ведамасці за 1819 г. царква названа Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы і Святога Мікалая. Адзначана толькі, што яна драўляная, моцная.

У кліравай ведамасці за 1840 г. царква ахарактарызаваная як драўляная з такой самай званіцай, моцная.  

У кліравай ведамасці за 1872 г. будаўніцтва царквы датуецца 1812 г., у 1852 г. будынак быў адрамантаваны і пазначаны як моцны. 

У 1877 г. 12 кастрычніка ноччу царква згарэла. Будаўніцтва новай царквы было завершана ў 1887 г. 

У пачатку 1890-х гг. адзначалася, што на царкве працякаў дах. Вядома, што ў 1893 г. дах быў пафарбаваны за сродкі прыхаджан. Пра рамонт даху не паведамляецца. У чарговы раз дах пафарбавалі ў 1900 г. за сродкі самой царквы. 

Дабравешчанская царква добра захавалася да нашага часу. Мае даволі выразны сілуэт і разны дэкор.