зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

312Г000205

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

першая палова ХІХ ст.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Свята-Екацярынiнская царква пабудавана ў першай палове ХІХ ст. у стылі класіцызму англійскім архітэктарам Джонам Кларкам. Царква ўзгадваецца ў “Календаре Могилёвской епархии для духовенства” 1899 г., у якім яна называецца “Марковичская Екатерининская”.

Будынак царквы мае цэнтральную аб'ёмна-прасторавую кампазiцыю. Квадратны ў плане асноўны аб'ём прарэзаны 3 восевымi ўваходамi з галоўнага і бакавых фасадаў. Уваходы акцэнтаваны аднолькавымі чатырохкалоннымі порцікамі тасканскага ордэра. Дах царквы ступеньчаты, завершаны шматгранным шатром. Інтэр'ер зальны. Драўляная столь абапіраецца на 4 слупы з магутнымі падпружнымі аркамі, якія вылучаюць цэнтральную прастору залы.

Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў Свята-Екацярынiнская царква была зачынена. Паводле архіўных звестак, у 1960 г. дзеючай царквы у в. Гадзічава не існавала. У 1992 г. царква аднавіла сваю дзейнасць.

Старонка