зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Георгіеўская царква

Свята-Георгіеўская царква

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000484

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1844 г.

Апісанне

Свята-Георгіеўская царква размешчана на паўночна-заходняй ускраіне вёскі, на перакрыжаванні вул. Зялёнай і дарогі ў в. Прасці. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. З'яўляецца помнікам драўлянай архітэктуры.

Царква двухзрубавая, пастаўлена на невысокім мураваным падмурку. Прамавугольны асноўны і пяцігранны алтарны зрубы аб’яднаны агульным карнізам і накрыты асобнымі высокімі вальмавымі дахамі, вільчыкі якіх прарэзаны васьміграннымі глухімі  барабанамі з купаламі, увянчанымі крыжамі. Над асноўным аб’ёмам барабан двух’ярусны. Цяпер дах накрыты бляхай. 

У інтэр’еры царква мае плоскае бэлечнае перакрыцце, столь і падлога драўляныя. 

Участак, на якім размешчана царква, абнесены сучаснай металічнай агароджай. На царкоўным пагосце на адной восі з галоўным фасадам храма знаходзіцца капліца ў памяць М. Пратасевіч, на захад ад царквы – помнік загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну землякам, на поўнач ад царквы – брацкая магіла воінаў Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941 г., і з паўночна-ўсходняга боку – магіла двух партызан, якія загінулі ў 1944 г.

Старонка