Шыфр
412Г000538
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец XVIII ст.
Стыль
Помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока
Апісанне
Драўляная Георгіеўская царква была пабудавана ў кан. XVIII ст. (даследчыкі мяркуюць, што ў 1790 г.) на паўночнай ускраіне вёскі на могілках. З'яўляецца помнікам народнага дойлідства з элементамі барока.
Адназрубны, прамавугольны ў плане храм з пяцігранным алтарным прырубам, арыентаваным на захад. Накрыты агульным двухсхільным дахам. Над галоўным фасадам -- фігурная барочная вежачка. Сцены вертыкальна ашаляваны. Апсіда вылучана невялікім уступам, шырока раскрываецца ў залу.
Дэкаратыўным акцэнтам інтэр'ера з'яўляецца іканастас з накладной разьбой (ХІХ-ХХ стст.). У іканапісе вылучаецца абраз "Юрый Пераможца", выкананы ў народных традыцыях. Алтар арыентаваны на захад і выкананы ў каталіцкіх традыцыях, рысы якіх захаваліся да нашага часу.