Шыфр
113Г000298
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ХІХ ст.
Апісанне
Царква пабудавана з сасновага бруса ў цэнтры вёскі. У абліччы царквы прасочваюцца рысы гатычных i рэнесансных абаронных храмаў. Франтон фасада зашыты "ў елку" і акаймаваны каля аснавання шырокім гонтавым адлівам. Фасады былі вертыкальна ашаляваны (цяпер абліцаваны цэглай), прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
З заходняга боку да асноўнага аб'ёму прылягае зрубная чацверыковая вежа-званiцa, убудаваная ў яго на палову сваёй шырыні. Званіца завершана шатровым дахам з галоўкай.
Асноўны зальны аб'ём мае скляпеністае перакрыццё. Хоры раскрыты ў прастору галоўнага памяшкання складаным па канфігурацыі праёмам.
Пасля рамонту ў 1992 г. царкву асвяцілі ў гонар Іаана Кранштацкага, хаця раней яна была Свята-Крыжаўзвіжанская.