Шыфр
113Г000414
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1863 г.
Апісанне
Свята-Ільінская царква (на могілках) з’яўляецца прыпісной да галоўнага храма прыхода. З'яўляецца помнікам народнага дойліства. Была пабудавана ў 1863 г. на месцы згарэўшага храма.
Вырашана прамавугольным зрубам пад двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Уваход аформлены невялікім прытворам пад двухсхільным пакрыццем. Унутранае аздабленне храма сціплае. Падлога, столь і сцены драўляныя, пафарбаваныя. Сцены напалову белыя, ніжняя частка блакітнага колеру. Іканастас і Царскія Вароты таксама зроблены з дрэва: іканастас бела-блакітны, Царскія вароты жоўтыя.
Царква дзейнічала да 1960 г., калі была знята з уліку. Згодна дакументальным дадзеным, на 1 сакавіка 1965 г. будынак храма выкарыстоўвалі пад школьную майстэрню.
У 1990 г. Свята-Ільінская царква была перададзена вернікам. Пасля рамонту ў 1991 г. храм аднавіў сваю дзейнасць.