зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Казанская царква

Шыфр

113Г000220

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Народнае дойлідства з элементамі класіцызму

Апісанне

Драўляная царква ў гонар Казанскай іконы Божай Маці ў в. Толкава была пабудавана ў 1905 г. на ўчастку зямлі, якую падарыў нейкі Рыжук. Ён служыў у царскай арміі 20 гадоў і быў узнагароджаны дзесяцінай зямлі, якую і аддаў на добрую справу. 

Будынак царквы быў вырашаны чатырохчастковай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, бабінец, малітоўная зала, апсіда. Над прытворам узведзена двух’ярусная васьмігранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Па цэнтры двухсхільнага даху малітоўнай залы ўзведзены цыбулепадобны купал.

У 1960 г. царква, як і многія іншыя, была зачынена. У 1961 г. была праведзена ўнутраная рэканструкцыя і будынак перададзены пад клуб. Усе царкоўныя каштоўнасці былі вывезены ў Антопальскую царкву.  

У 1990 г. святыню вярнулі вернікам. У 1991 г. на сродкі прыхаджан царква была адноўлена.