Шыфр
113Г000415
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1864 г.
Свята-Крыжаўзвіжанская царква ў в. Бяроза Кобрынскага раёна - адзін з найстарэйшых праваслаўных храмаў Кобрыншчыны. Парафіяльная царква размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, на скрыжаванні дарог. Храм быў пабудаваны ў 1865 г. Для яго будаўніцтва выкарыстоўваўся лесаматэрыял Белавежскай пушчы.
Трохзрубны храм з пяцiсценнай апсiдай i двух'яруснай вежай-званiцай над бабiнцам, злучаным з асноўным аб'ёмам пераходам. На тарцовых фасадах невялiкiя прыбудовы. Галоўны фасад вылучаны 6-калонным порцiкам. Сцены гарызантальна ашаляваны.
На сённяшні дзень Свята-Крыжаўзвіжанская царква дзеючая.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён