зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Крыжаўзвіжанская царква

Шыфр

613Г000487

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 - 1918

Стыль

Рэтраспектыўна-рускі

Апісанне

    Царква ў Лысіцы існуе з вельмі даўніх часоў. Паводле архіўных дакументаў, царква была пабудавана ў 1689 годзе стараннем Міхаіла Лыскевіча (Лышкевіча), брацлаўскага чэсніка. У 1844 г. князь Людвік (у некаторых дакументах Леў) Вітгенштэйн царкву аднавіў ці капітальна адрамантаваў. 

      У кліравых ведамасцях за 1844 – 1859 гг. царква характарызавалася як драўляная на мураваным падмурку, з такой самай званіцай, моцная.   У царкве быў адзін прастол у імя Узвіжання Чэснага Крыжа.  У 1872 г. за кошт прыхаджан царква была пакрыта новай гонтай і абгароджана. У 1874 – 1877 гг. таксама за кошт прыхаджан быў адрамантаваны будынак храма.  

Царква ўзведзена з чырвонай цэглы ў так званым цагляным стылі.

Царква добра захавалася да нашага часу.