зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000082

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, г.п. Дамачава, вул. Падлужская, 5

Датаванне

1905 г.

Стыль

Рэтраспектыўны "рускі стыль" з рысамі позняга класіцызму і неаготыкі

Апісанне

Царква пабудавана па кананічнай чатырохчасткавай планіровачнай схеме, якая атрымала надзвычай дынамічную, буйнамаштабную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Цыклапічная па вышыні 3-ярусная шатровая званіца ўзносіцца над простым, але высокім і шырокім прамавугольным у плане зрубам бабінца і ўражвае сваёй амаль гатычнай накіраванасцю ў вышыню. Яе верхнія грані дэкарыраваны балюстрадай і паўкалонамі. Кубападобны аб'ём залы завершаны вялікім васьмігранным светлавым барабанам, шацёр якога, як і званіцы, вянчае цыбулепадобная галоўка. Дынаміку архітэктурнай кампазіцыі узмацняюць больш нізкая пяцігранная абсіда і высокі шасціслуповы ганак, завершаны чатырохвугольным франтонам "мадэрновай" трактоўкі. Суровая плоскаснасць ашаляваных фасадаў змягчаецца высока ўзнятымі прамавугольнымі вокнамі ў разных ліштвах. Галоўны ўваход вылучаны высокім шчытом на шасці тонкіх слупах. У інтэр'еры царквы грані раскрытага ў залу барабана і сцены дэкарыраваны паліхромным роспісам.

Ветразі барабана падтрымліваюць чатыры спараныя калоны. Апсіда абмежавана разным 3-ярусным іканастасам.

Старонка