зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Мікалаеўская брацкая царква

Шыфр

113Г000021

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 - 1906 гг.

Стыль

Руска-візантыйскі стыль з элементамі маскоўскага культавага дойлідства ХVІІ ст.

Апісанне

Будаўніцтва царквы руска-візантыйскага стылю з элементамі маскоўскага культавага дойлідства ХVІІ ст. пачалося ў 1903 г. на месцы старой царквы, знікшай у полыме пажара. У 1906 г. царква была асвечана ў гонар свяціцеля і цудатворца Мікалая Мірлікінскага.

У 1909 г. пры царкве быў адкрыты прытулак для беспрытульных дзяцей, аказвалася дапамога бяздомным інвалідам і жабракам. У 1911 г. пры царкве была адчынена прыхадская школа. Дзейнасць царквы працягвалася пры Польшчы і ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У 1962 г. царква была зачынена, крыж з царквы быў зняты. Будынак быў перададзены абласному кіраўніцтву прамысловасці для выкарыстання пад клуб, аднак рашэнне было адменена. У выніку, у будынку было размешчана архівасховішча № 2.

У 1989 г. архівасховішча было зачынена і перавезена ў другі будынак. У 1990 г. культавы будынак быў вернуты праваслаўным вернікам, у царкве сталі праходзіць набажэнствы, а ў 1996 г. была праведзена рэстаўрацыя будынка. Пры царкве ў новым будынку ў 2001 г. была арганізавана нядзельная школа.