Шыфр
213Г000514
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Свята-Мікалаеўская царква ў в. Макарыўшчына (у XVIII - п. XX стст. вёска называлася Губіна) вядома з к. XVIII ст. Да 1839 г. была ўніяцкай, пасля перайшла ў праваслаўе. З'яўляецца адзіным на Лепельшчыне помнікам архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Царква мураваная крыжападобная ў плане. Асноўны вышэйшы кубападобны аб'ём накрыты вальмавым дахам. Да асноўнага аб'ёму прыбудаваны ніжэйшыя чатырохгранныя апсіда і бакавыя прыбудовы, прытвор і званіца на галоўным фасадзе. Сцены прарэзаны паўцыркульнымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі.
У 1895 г. царква, якая першапачаткова была драўлянай, была перабудавана нанова з цэглы, знадворку i ўнутры атынкавана і пабелена вапнай.
У 1882-1914 гг. пры Свята-Мікалаеўскай царкве працавала царкоўна-прыходская школа.
У 1929 г. царква была зачынена. У Вялікую Айчынную вайну ў ёй размяшчаўся гарнізон паліцаяў, якія ахоўвалі дарогу на ваенны аэрадром у Улле. Пасля вайны культавы будынак быў прыстасаваны пад склад збожжа.
У 1990-я гг. храм быў вярнуты вернікам. Сіламі мясцовых жыхароў, прыхаджан і старасты М. Ф. Гутніка будынак царквы быў адноўлены.
На сённяшні дзень службы ў Свята-Мікалаеўскай царкве праходзяць усяго некалькі разоў у год, у храмавыя святы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён