Шыфр
113Г000342
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1933 г.
Стыль
Дойлідства з рысамі рэтраспектыўнага “рускага” стылю і класіцызму
Апісанне
Свята-Мікалаеўская царква ўяўляе сабою тып аднавежавага аднанефнага храма ca шматграннай апсідай, які імітуе мураваны аднавежавы касцёл. Перавезена ў 1933 г. з тагачаснай Белавежскай Пушчы (в. Вялікае Сяло) і пераасвечана ў касцёл. З 1944 г. касцёл не дзейнічаў, мураваная Свята-Троіцкая царква (XVIII-XIX ст.), якая была перароблена з касцёла ў 1866-68 гадах была зруйнавана ў Другую сусветную вайну. З падтрымкі старшыні калгаса ў будынку касцёла пачалі праводзіць набажэнства праваслаўныя вернікі. У 1953 г. Высокаўскі райвыканкам перадаў храм праваслаўнаму прыходу.