зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000372

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1844 г.

Стыль

Позні класіцызм

Апісанне

Мураваная Свята-Мікалаеўская царква пабудавана у 1844 г. З'яўляецца помнікам архітэктуры позняга класіцызму. У пластыцы храма выкарыстаны рысы класіцызму (ордэрная сістэма, трохвугольныя франтоны ва ўсіх фасадах, парапеты і інш.) і старажытна-рускае дойлідства (кілепадобныя нішы, цыбулепадобныя купалы). Плоскасныя фасады дэкараваны вельмі сціпла: яны дзеляцца арачнымі аконнымі праёмамі і прафіляванымі карнізамі.

Малітоўная зала павялічана адкрытым купальным светлавым барабанам, які падтрымліваецца вуглавымі ветразямі. Інтэр'ер упрыгожаны манументальна-дэкаратыўнай фрэскавай размалёўкай. Апсіда вылучана трох'ярусным драўляным іканастасам-паўратондай (царскія вароты пачатку ХІХ ст.). Асобую каштоўнасць маюць абразы ХІХ ст. "Святы Мікола", “Святы Георгій”, “Іаан Багаслоў”.

Старонка