зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000487

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1908 г.

Стыль

Сінадальны кірунак рэтраспектыўна-рускага стылю

Апісанне

Свята-Мікалаеўская царква ў г. Маларыта - адна з самых старажытных праваслаўных цэркваў Брэсцкай вобласці. Храм пабудаваны з драўлянага бруса на цагляным істужачным падмурку, звонку абабіты дошкай. Унутры храм быў пафарбаваны алейнымі фарбамі.

Найбольш раннія звесткі аб існаванні царквы ў Маларыце адносяцца да XVII ст. У 1864 г. была капітальна адрамантавана. Аднак у 1899 г. будынак згарэў. У 1907 г. на ахвяраванні прыхаджан быў пабудаваны новы храм. 10 кастрычніка 1908 г. новая царква была ўрачыста асвячона. 

У 1922 і 1926 гг. у царкве быў праведзены капітальны рамонт. У 1927 г. на сродкі прыхаджан былі куплены 4 званы, якія да нашага часу не захаваліся. 

Царква дзейнічала на працягу ўсяго свайго існавання. 

Старонка