Шыфр
113Г000650
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1867 - 1872 гг.
Стыль
Псеўдарускі
Апісанне
Будаўніцтва Свята-Мікалаеўская царквы пачалося ў 1867 г. і было закончана ў 1872 г. Пабудавана ў псеўдарускім стылі.
Храм чатырохчастковай падоўжана-восевай кампазіцыі, якую ўтвараюць трох'ярусная званіца, прамавугольная ў плане трапезная, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда. Шацёр званіцы і 8-гранны барабан на чатырохсхільным даху асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. У дэкоры выкарыстаны зубчастыя фрызы і вуглавыя лапаткі. Уваходны лучковы праём аформлены пластычным парталам з крапаваным праёмам. Апсіда і трапезная адкрыта ў залу шырокім арачным прасветам, апсіда вылучана драўляным іканастасам.
У 1960 г. Смаляніцкая царква была зачынена. Царква паступова пачала прыходзіць ў запусценне, на будынку быў зняты дах. У 2004 г. царква была адноўлена.