Шыфр
113Г000638
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХIХ ст. - 1872 г.
Стыль
Псеўдарускі
Апісанне
Свята-Пакроўская царква знаходзіцца ў цэнтры сяла, на плошчы, якая значна ўзвышаецца над узроўнем навакольнай мясцовасці, і заўважная з адлегласці ў 10 – 15 км. Была пабудавана ў ХІХ ст. з чырвонай цэглы мясцовай вытворчасці. З'яўляецца помнікам архітэктуры псеўдарускага стылю. Ва ўпрыгожванні Свята-Пакроўскай царквы выкарыстаны некаторыя прыёмы і элементы дэкору, характэрныя для старажытнарускага мураванага дойлідства.
Вонкавыя сцены храма патынкаваны і пафарбаваны ў белы (пілястры, карніз, ліштвы, какошнікі і іншыя элементы архітэктурнага дэкору) і блакітны колер. Унутраныя сцены таксама маюць тынкоўку і афарбоўку. Дах накрыты ацынкаванай бляхай. Падмурак цагельны, патынкаваны.
Храм мае чатарохчастковую прадольна-восевую сіметрычную кампазіцыю (базілікальную), утвораную званіцай, трапезнай, асноўным аб’ёмам і апсідай. Купалы храма вянчаюць металічныя васьміканцовыя фігурныя крыжы.
Інтэр’ер Свята-Пакроўскай царквы зальны.
З моманту пабудовы і да нашага часу царква ніколі не зачынялася. У 2003 г. ёй споўнілася 130 гадоў.