зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Пакроўская царква

Шыфр

113Г000130

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1742 г.

Стыль

Барока з надбудовамі рэтраспектыўна-рускага стылю

Апісанне

У 1742 г. у парку маёнтка Шчытнікі у стылі барока быў пабудаваны прысядзібны касцёл (па другіх звестках - уніяцкая царква). Да сённяшняга часу не высветлена імя фундатара - Чартарыйскі або Станіслаў Панятоўскі (бацька караля). 

У 1839 г. будынак храма быў зачынены. У 1864 г. намаганнямі Францішкі Паніквіцкай з Талочак у памяць аб дачцы, якая рана памерла, адноўлены пад праваслаўную царкву. Царква была асвечана святаром А. Буддзілловічам як Пакроўская. Побач з царквою і пахавана Ядзя Паніквіцкая, якая адышла з жыцця 25 лютага 1864 г. ва ўзросце 18 гадоў. Надмагілле захавалася.

У 1918 г. храм вернуты каталікам як прыхадскі касцёл Сэрца Ісуса. У 1940 храм пераасвечаны ў праваслаўную царкву. У 1955 г. царква зачынена, а 10 траўня 1962 г. знята з рэгістрацыі i прыстасавана пад зернесховішча. У 1988 г. побач з царквой устаноўлены камень, на якім высечаны словы беларускага мысліцеля К. Лышчынскага. Царкву меркавалася прыстасаваць пад музей атэізму імя Лышчынскага. 

У 1990-х гг. храм вернуты вернікам.