Шыфр
113Г000407
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1937 г.
Стыль
З элементамі класіцызму і матывамі готыкі
Свята-Пакроўская царква, якая існуе на дадзены момант, пабудавана у 1937 г. на месцы старога храма. Гэта помнік традыцыйнага драўлянага дойлідства з элементамі класіцызма i матывамі готыкі (архітэктурны стыль, які зарадзіўся ў ХІІ ст. у Францыі).
Будынак складаецца з цэнтральнага зруба, пяцiграннай апсiды, бабiнца з двух'яруснай шатровай званiцай. Чатырохсхiльны дах зруба ўвянчаны васьмiгранным светлавым барабанам, завершаным шатром з галоўкай. У інтэр'еры падкупальная прастора вылучаецца ступеньчатым злучэннем васьміграннага светлавога барабана і пакрыцця асноўнага зруба.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён