зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000485

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1773 г.

Стыль

Барока

Апісанне

Вялікая Ліпа вядомая з XVI ст. У XVI ст. на тэрыторыі сучасных вёсак  Вялікая і Высокая Ліпа, Саская Ліпка знаходзіліся дробныя ўладанні шляхты Пацэвічаў, Сачкевічаў, Мікіцічаў, Стэцкевічаў і інш., якія паступова былі набытыя Радзівіламі. У 1528 г. кароль Жыгімонт І пацвердзіў пакупку Ганнай Радзівіл з роду Кішкаў двара на Ліпе. У 1558 г. маёнтак і двор Ліпа дадзены ў заставу, а потым падараваны Мікалаю Радзівілу  Мікалаем Станіславам Глябовічам. Мікалай Хрыстафор Радзівіл купіў ці абмяняў з даплатай на маёмасць у іншых месцах: 7 валок зямлі з падданымі “на Ліпе” у Пятра Ліпніцкага ў 1560 г.; землі Падаржэўскага і яго жонкі, што знаходзіліся “паміж грунтамі Ліпаўскімі Радзівіла”, у 1569 г. – маёнтак Ліпа пана Галаўні. Такім чынам, у 1560 – 1579 гг. Радзівілы авалодалі гэтай тэрыторыяй. У 1739 г. Ліпава – сяло Нясвіжскага княства Навагрудскага павета, уладанне Радзівілаў. У 1776 г. ў Ліпе налічвалася 26 дымоў. З 1796 г. Ліпа ў Навагрудскім павеце. У 1811 г. Ліпа – вёска фальварка Ліпка Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў, знаходзілася ў арэндзе ў генерала Мараўскага. З 1858 г. маёнтак Ліпа, 1400 дзесяцін зямлі,    вінакурня (заснавана ў 1830 г.), 2 карчмы, 2 вадзяныя і 1 ветраны млыны – ва ўладанні В.М. Абуховіча. У 1870 г. Вялікая Ліпа ў  складзе Сноўскай воласці Навагрудскага павета. У 1888 г. была адчынена школа граматы. У 1897 г. ў Вялікай Ліпе налічвалася  84 двары, хлебазапасны магазін, два млыны, карчма. У 1909 г. у вёсцы ўжо 109 двароў. 

Паводле архіўных дакументаў, царква ў Вялікай Ліпе была пабудавана ў 1773 г. стараннем памешчыка Іосіфа Абуховіча, падваяводы навагрудскага і ўладальніка маёнтка. 

У царкве быў адзін прастол у імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. 

Пры царкве існавала мураваная багадзельня на 2 душы мужчынскага і 2 жаночага пола, якую ўтрымлівала графіня Чапская. Падобна, што багадзельня функцыянавала пакуль жыла графіня, таму што пачынаючы з 1870-х гадоў яна ўжо не згадваецца. 

Храм дзейнічаў да 1963 г., затым быў закрыты. У 1990 г. вернуты вернікам. У жніўні 1993 г. быў урачыста адкрыты пасля рэстаўрацыі. 

Царква – помнік архітэктуры з рысамі барока. Званіца і капліцы – помнікі архітэктуры класіцызму.

Старонка