зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Пакроўская царква

Шыфр

613Г000494

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1842 г.

Стыль

З рысамі неарускага стылю

Апісанне

Наяўная царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы была пабудавана ў в. Лань у 1840 – 1842 гг. на сродкі кн. Радзівіла і памешчыка маёнтка Чанавічы Грыневіча. У кліравай ведамасці царквы за 1840 г. запісана, што царква драўляная, будуецца з 1840 г.,  будаўніцтва яшчэ не завершана, храм цалкам не накрыты, рыхтуюцца матэрыялы. Званіца яшчэ не была пабудавана. На той час існавала старая драўляная царква Святога Мікалая. У 1839 г. яе абакралі, таму не было царкоўнага начыння. У царкве быў адзін святар. Царкве належылі 20 дзесяцін сядзібнай і 10 дзесяцін ворнай і сенакоснай зямлі. Прыпісная да яе св. Мікольская царква ў в. Раткава згарэла ў 1824 г.

У кліравых ведамасцях другой паловы ХІХ – пачатку ХХ ст. царква характарызавалася як драўляная на мураваным падмурку, крытая гонтай, моцная. Мураваная званіца была пабудавана асобна ад царквы. У 1911 г. быў зроблены новы трох’ярусны іканастас. 

У Вялікую Айчынную вайну царква ацалела. Дзейнічала да 1962 года, затым была зачынена. У 1990 г. вернута вернікам. У 1992 г. адбыўся рамонт храма, у выніку якога знешні выгляд царквы крыху зменены. 

Да нашага часу захаваліся  мураваная брама-званіца і агароджа вакол царкоўнага пагоста ХІХ ст.

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. 

Сучаснае выкарыстанне -Прыход храма Пакрова Прасвятой багародзіцы аг. Лань.