Шыфр
113Г000115
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1822 г.
Стыль
Рысы рэтраспектыўна-рускага стылю
Апісанне
Згодна крыніц, мураваная Свята-Параскевінская царква была пабудавана яшчэ ў перш. пал. XVI ст. Пасля Берасцейскай уніі (1596) царква, верагодна, была пераасвечана ў грэка-каталіцкую. Пасля скасавання ўніі царква зноў пераходзіць да праваслаўных.
У міжваенны час Параскевінская царква лічылася філіяльнай, не мела свайго святара, службу вёў святар Велямовічскай царквы. У 1936 годзе царкоўнымі ўладамі ў царкву накіраваны пазаштатны
святар - манах Неафіт (Грышчук).
Царква - мураваны з натуральнага каменю і цэглы прамавугольны ў плане аб’ём да якога далучана мураваная квадратная ў плане званіца. Будынак храма вылучаецца лаканічнасцю: кампактны ў плане асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. За час свайго існавання царква набыла рысы рэтраспектыўна-рускага стылю.