зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік: іканастас; два ківоты; мазаічны абраз "Казанская ікона Божай Маці" (майстэрня Фралова); мазаічны абраз "Апостал Пётр" (майстэрня Фралова)

Свята-Петра-Паўлаўскі храм-помнік: іканастас; два ківоты; мазаічны абраз "Казанская ікона Божай Маці" (майстэрня Фралова); мазаічны абраз "Апостал Пётр" (майстэрня Фралова)

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

511Г000531

комплексны аб’ект

Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1908 - 1912 гг.

Стыль

Неарускі з элементамі мадэрну

Апісанне

28 верасня 1708 г. войскі Пятра І разбілі пад Лясной шведскі корпус генерала Левенгаўпта. Гэта была першая вялікая перамога рэгулярнай рускай арміі над шведскімі войскамі. У гонар гэтай перамогі былі выкананы медалі, а на полі бою Пётр І вырашыў пабудаваць царкву. У 1709 г. была збудавана невялікая драўляная Петрапаўлаўская царква. Яна мела форму прамавугольніка з прыбудовай-алтаром на ўсходзе і крытым з трыма арачнымі ўваходамі і ганкам на захадзе. 

28 верасня 1908 г. адбылася ўрачыстая закладка мемарыяльнага храма. Будаўніцтвам храма-помніка займалася Бабруйская ваенна-інжынерная дыстанцыя Віленскай ваеннай акругі. 

Будаўніцтва храма было скончана ў 1912 г. У гэтым жа годзе быў створаны іканастас, усталяваны на фасадзе мазаічныя абразы “Казанская ікона Божай Маці” і “Апостал Пётр”.

У 1930-я гг. храм быў зачынены, а ў будынку размясціўся калгасны свіран. У 1943 г., падчас блакады партызанскай зоны злучэння “Трынаццаць”, фашысты выкарыстоўвалі храм як назіральную кропку снайпераў. Пасля вайны ў крыж храма трапіла маланка і ўвесь купал згарэў. 10 ліпеня 2002 г. падчас правядзення рамонтна-рэстаўрацыйных работ купал і шацёр храма згарэлі, у тым жа годзе былі адноўлены.

Да 250-годдзя бітвы пры Лясной у храме быў адкрыты музей, які працаваў да 1975 г., а ў 1982 г. фактычна перастаў існаваць. У пач. 1990-х гг. быў закрыты, а экспанаты перададзены на захаванне ў Магілёўскі абласны краязнаўчы  музей.

У 1992 г. Свята-Петра-Паўлаўскі храм перададзены вернікам.

Старонка