Шыфр
113Г000187
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Апісанне
Свята-Узнясенская Царква ў в. Брашэвічы пабудавана ў 1911 г. на месцы драўлянага каталіцкага храма, вядомага па малюнку Н. Орды (1863 г.). Іканастас царквы быў створаны па праекце інжынера Кодрунцава.
З пачатку існавання царквы ў ёй было пяць меладычных званоў, аднак у гады Першай сусветнай вайны званы былі вывезены. У 1930-я гг. звон быў адноўлены на сродкі мясцовага жыхара В. Грыцука. Аднак, ізноў падчас ужо Вялікай Айчыннай вайны фашысты знялі звон і вывезлі. Звон да сённяшняга дня так і не адноўлены.
Царква была пастаянна дзеючай, служэнні тут не спыняліся за выключэннем двух гадоў: з 1943-га па 1944 гг.