зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000377

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1839 г.

Стыль

Рэтраспектыўны “рускі”

Апісанне

Да першай паловы XIX ст. у Трасцяніцы дзейнічала маленькая старая драўляная Праабражэнская царква, якая ўжо не магла забяспечыць рэлігійныя патрэбы ўзбуйненага прыхода. Праект новага мураванага храма распрацаваў архітэктар Фардон. Будынак уяўляў сабой падабенства мураванага антычнага храма з чатырохкалонным порцікам. Але для здзяйснення праекта прыход сродкаў не знайшоў. 

У сакавіку 1872 года ў Высока-Літоўску куплена, прызначаная да разбірання праваслаўная царква ў цэнтры мястэчка, пабудаваная ў 1839 г. як Грэка-Уніяцкая. Царква перавезена ў Трасцяніцу на могілкі ў траўні 1872 года. Прастол асвячоны ў 1877 г. у імя Дзмітрыя Салунскага.  Званы ахвяраваны сям’ёю Салаўёў з Млыноў.

У верасні 1886 г. у багаслужэнні прымаў удзел імператар Аляксандр III з імператрыцай Марыяй Фёдараўнай і дзецьмі: будучым імператарам Мікалаем II, вялікімі князямі Георгіем Аляксандравічам і Уладзімірам Аляксандравічам. Царская сям’я падарыла трасцяніцкай царкве абраз, лёс якога пасля Першай сусветнай вайны не высветлены. 

Будынак узведзены ў рэтраспектыўна-рускім стылі.

Старонка