Шыфр
413Г000381
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1844 - 1846 гг.
Стыль
Класіцызм
Свята-Праабражэнская царква – помнік народнага драўлянага дойлідства, размешчана ў паўднёва-усходняй частцы в. Коматава, на беразе ракі Нёман. Пабудавана ў 1844 – 1846 гг. з дрэва. Для архітэктуры царквы характэрныя асобныя элементы класіцызму, які ў 2-й палове XVIII ст. прыйшоў на змену барока.
У 1915 г. перад надыходам немцаў з храма былі вывезены каштоўныя прадметы ў Расію. Сярод вывезенага былі 2 срэбныя і адзін залаты напрастольныя крыжы, іконы ў каштоўных акладах, еўхарыстычны набор і іншыя рэчы. Усё гэта згінула ў час рэвалюцыі ў Расіі.
У 1944 г. пры штурме вёскі падчас яе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў адбыўся моцны пажар, усе хаты згарэлі. Агонь дайшоў да драўлянага храма і спыніўся. З усёй вёскі ацалеў храм і цагляны дом настаяцеля, уся астатняя вёска згарэла дашчэнту.
У савецкі час храм не закрываўся. Функцыянуе да гэтага часу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён