Шыфр
113Г000016
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1862 - 1865 гг.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі стыль
Апісанне
Будаўніцтва каменнага сабора на Паштовай плошчы было пачата ў 1862 г. У цырымоніі закладкі храма ў гонар прападобнага Сімяона Столпніка прымалі ўдзел каля 20 тысяч вернікаў. Узводзілі яго па праекце архітэктара Скаржынскага.
8 лістапада 1865 г. крыжовым ходам з крэпасці ў новы храм святарамі былі перанесены мошчы прападобнапакутніка Афанасія ігумена Брэсцкага (Філіпповіча), а на наступны дзень храм быў асвечаны. Дзейнасць сабора працягвалася пры Польшчы, у гады Вялікай Айчыннай вайны і ніколі не спынялася.
У 1996 г. была збудавана разьбяная з залачэннем рака для часціц мошчаў угоднікаў Божых, мошчы з розных месцаў былі дастаўлены ў сабор.
У 1997 г. усе пяць купалоў храма былі пазалочаны. Пры храме арганізавана нядзельная школа і праваслаўная бібліятэка, дзейнічае сястрынства ў гонар Афанасія Брэсцкага, пакутніц Веры, Надзеі, Любові і іх маці Сафіі.