Шыфр
213Г000560
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХIХ ст.
Стыль
Драўлянае доўлідства
Свята-Траецкая царква ў в. Кублішчына пабудавана ў першай палове XIX ст., адбудавана пасля пажару 1899 г. у пачатку ХХ ст. З’яўляецца помнікам драўлянага дойлідства. Гэта адзін з двух стараверскіх храмаў на тэрыторыі сучаснага Міёрскага раёна.
Царква прадстаўляе сабой прамавугольны адназрубны будынак пакрыты двухсхільным дахам. Фасады ашаляваны, вокны лучковыя з ліштвамі і аканіцамі. З боку галоўнага фасада двух’ярусная званіца, завершаная макаўкай. Галоўны уваход вылучаны ганкам. Пры ўваходзе размешчаны хоры. Захавалася аўтэнтычная цагляная брама пачатку ХХ ст.
У храме змешчаны абразы XIX ст. “Тройца Новазапаветная”, “Пакроў Багародзіцы”, “Апостал Анціп”, “Святы Мікалай”, “Аплакванне Хрыста”. Мецца вялікі набор богаслужбовых кніг.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён