зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000737

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1815 г.

Стыль

Псеўдарускі стыль

Апісанне

Свята-Троіцкая царква - помнік архітэктуры з элементамі псеўдарускага стылю. 

Царква аднанефавая, з прамавугольным у плане асноўным аб'ёмам, квадратнай званіцай і паўкруглай апсідай. Званіца невысокая, двух'ярусная, з паўцыркульнымі вокнамі і шатровым дахам, над якім узвышаецца невялікі купал на круглым барабане. Унутраная планіроўка амаль поўнасцю зменена. Над уваходам размешчаны хоры з драўлянай агароджай, упрыгожанай разным геаметрычным арнаментам. Алтарная частка вылучана 2 выступамі-пілонамі ў форме порцікаў на 3 калонах. 

Па адной версіі Зэльвенская Свята-Троіцкая царква была пабудавана ў 1815 г. як касцёл на падмурку старажытнай драўлянай праваслаўнай царквы, датаванай па адных крыніцах 1434 г., па іншых - 1443 г. Па другой версіі - на пачатку ХІХ ст. гэта быў тэатр, узведзены Сапегамі для забавы гасцей Анненскага кірмашу. Таксама сустракаюцца звесткі, што ў 1815 г. храм быў пабудаваны па праекце архітэктара А. Градзецкага як уніяцкі.

У перыяд з 1904 па 1909 гг. па праекце архітэктара І.К. Плотнікава храм быў перабудаваны. У гэты ж час дабудавана званіца. У 1910 г. царква была асвячоная як праваслаўная.

Старонка