Шыфр
213Г000455
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1809 г.
Стыль
Сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рыс класіцызму
Мураваная Свята-Троіцкая царква была пабудавана ў 1809 г. ў стылі класіцызму.
Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае асноўны аб'ём, паўкруглую апсіду, трапезную і бабінец са званіцай на галоўным фасадзе. Двух'ярусная званіца завершана шатровым дахам. Ніжні яе ярус глухі, верхні прарэзаны высокімі арачнымі праёмамі. Знешняе дэкаратыўнае афармленне мае рысы класіцызму, спрошчанае. Галоўны фасад і бакавыя сцены асноўнага аб'ёму завершаны трохвугольнымі франтонамі, апаясанымі карнізамі. Прамавугольныя аконныя праёмы малітоўнай залы, апсіды і трапезнай вылучаны сандрыкамі. Фасады раскрапаваны руставанымі лапаткамі.
У інтэр'еры вылучаецца ўвянчаны купалам цэнтральны двух'ярусны аб'ём, з якім непасрэдна злучаюцца трапезная і апсіда. З левага боку да прытвора зроблена невялікая пазнейшая прыбудова.
Царква дзейнічала да 1930 г. У Вялікую Айчынную вайну атрымала значныя пашкоджанні. Пасля вайны на сродкі вернікаў царква была адноўлена. Аднак, як сведчыць скарга прыхаджан храма, да 1948 г. царква была занята пад сховішча зерня і гародніны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён