зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Г000498

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1826

Стыль

позні класіцызм

Апісанне

 Храм быў пабудаваны ў 1826 г. стараннем мясцовага святара Аляксандра Календы і на ахвяраванні многіх мясцовых памешчыкаў. У друкаваным выданні “Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд” сказана, што пабудаваная царква была ўніяцкай. Т.І.Чарняўская, а следам за ёй А.М.Кулагін зыходзячы з архітэктуры храма і наяўнасці ў ім мураванага алтара, лічылі яго касцёлам. Больш даставерна, што храм будаваўся як уніяцкі, пасля скасавання ўніі быў далучаны да праваслаўнай царквы. У 1864 г. царква была адрамантавана на сродкі памешчыкаў і пры дапамозе самой царквы.  У 1869 г. на восі галоўнага фасада былі ўзведзены мураваная званіца і вакол пагоста агароджа.    

        У Вялікую Айчынную вайну царква ацалела. У 1962 г. храм быў зачынены. З 1989 г. царква зноў дзейнічае. У гэты перыяд да галоўнага фасада прабудавалі тамбур, на даху ўзвялі купал, трохвугольны франтон на галоўным фасадзе зрабілі разарваным, да паўднёвага фасада ў тарцы будынка прыбудавалі кацельню.   

Царква – помнік архітэктуры з рысамі позняга класіцызму. Сучаснае выкарыстанне -Храм у гонар Святой Жываначальнай Троіцы.

Старонка