Шыфр
213Г000875
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
1622 г.
Стыль
Класіцызм з рудыментамі рэнесансу і барока
Свята-Троіцкая царква ў аг. Астроўна самы старадаўні помнік архітэктуры Бешанковіцкага раёна. Пабудавана ў 1622 г. як касцёл у гонар перамогі ў бітве на Уле ў 1564 г. З'яўляецца помнікам архітэктуры класіцызму з рысамі рэнесансу і барока.
Паводле выяўленага архіўнага дакумента, датаванага 1818 г., у Астроўна існаваў драўляны на мураваным падмурку касцёл кляштара дамініканцаў, пабудаваны ў форме крыжа. Касцёл быў стары, меў сцены звязаныя жалезнымі паясамі. У ім налічвалася 7 алтароў. Асобна ад касцёла стаяла такая ж старая драўляная званіца.
Верагодна, касцёл дзейнічаў да паўстання 1863-1864 гг., а пасля будынак перадалі праваслаўнаму ведамству. У 1867 г. касцёл перабудавалі ў царкву, пры гэтым былая касцёльная апсіда была перароблена ў бабінец, над якім надбудавалі вежу-званіцу.
У пасляваенны перыяд царква доўгі час знаходзілася ў паўразбураным стане: без даху, завяршэння вежы, акон. У 2011 г. сіламі прыходу пачаліся аднаўленчыя работы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён