зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера: 3 алтары, роспіс, арган

Свята-Троіцкі касцёл. Дэкаратыўнае аздабленне інтэр'ера: 3 алтары, роспіс, арган

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

412Г000384

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1740 г.

Апісанне

Сучасны Свята-Троіцкі касцёл быў пабудаваны ў 1740 г. З'яўляецца помнiкам драўлянага дойлiдства з элементамi барока. 

Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму прымыкаюць 5-гранная апсiда з сакрысцiямi з усходу, бабiнец i 2 вуглавыя вежы з захаду (завяршэннi вежаў не захавалiся). 

Iнтэр'ер мае выцягнутую па падоўжнай восi кампазiцыю - бабiнец, прамавугольная зала, глыбокая 5-гранная апсiда. Хоры з арганам адкрытыя ў залу паўцыркульным праёмам. У інтэр'еры тры разныя алтары арганічна ўпісаны ў канфігурацыю залы і апсіды. 

Галоўны алтар у глыбіні апсіды акаймоўвае алтарны абраз "Каранаванне Марыі" (1753 г., мастак Казімеж Бінеўскі). Па баках - скульптурныя выявы анёлаў (вышыня 1,5 м). Над ім пад самую столь узносіцца арнаментальна-скульптурны шчыт з абразам-ронда "Архангел-Міхаіл" у цэнтры. Разны дэкор невысокага пастамента алтара таксама пазалочаны. На адкрытыя арачным прасветам хоры ўзняты арган.

У 1778 г. у касцёле быў праведзены рамонт, аздабленне касцёлу змянілася нязначна. У 1783-1796 гг. былі ўмацаваны падмурак, абноўлены вежы і часткова заменена страха, унутры касцёла пакладзена новая цагляная падлога і пабелены сцены. У 1841 г. у касцёле адбыўся чарговы рамонт. Тады ж была пабудавана мураваная двух'ярусная званіца, якая размясцілася з паўднёва-заходняга боку ад касцёла.

Касцёл у час Вялікай Айчыннай вайны касцёл працаваў як і раней. 

У 1945 г. касцёл быў зачынены. У 1989 г. касцёл быў вернуты вернікам і аднавіў сваю дзейнасць. 

Старонка