Шыфр
412Г000019
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1896 г.
Апісанне
Свята-Уладзімірская царква пабудавана ў 1896 г. з цэглы. Праект царквы быў складзены інжынерам І.К. Плотнікавым. Царква з'яўляецца помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка складаецца з 4 частак: двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) званіцы, прамавугольных у плане бабінца і асноўнага аб'ёму, пяціграннай апсідай. Асноўны аб'ём накрыты пакатым чатырохсхільным дахам, увенчаным глухім гранёным барабанам з шатровым завяршэннем з макаўкай. Такое ж шатровае завяршэнне з макаўкай мае званіца. Асноўны аб'ём і апсіда прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, завершаны па перыметры зубчастым поясам, філёнгавым фрызам і прафіляваным карнізам.
У кан. ХІХ ст. пры царкве дзейнічала царкоўна-прыходская школа. У 1915 г., калі Гродна быў захоплены немцамі, з храма былі вывезены ўсе каштоўныя рэчы, у тым ліку іканастас, утвар, званы. У 1920-1930-я гг. царква была перабудавана ўнутры (былі прыбраны памяшканні класаў і за кошт гэтага павялічана плошча бабінца).
У 1950-1960- я гг. тэрыторыю царквы пачалі скарачаць і забудоўваць. Побач з'явіліся цэхі шклозавода, завод карданных валоў, быў пабудаваны насып для аўтамабільнай дарогі.