зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113Г000358

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XVIII ст.

Стыль

Рэтраспектыва “рускага” стылю ў драўляным дойлідстве

Апісанне

Свята-Успенская царква пабудавана ў сяр. ХІХ ст., вырашана ў традыцыях палескага драўлянага дойлідства ў манеры рэтраспектыўнага “рускага стылю”.

Мае падоўжна-восевую кампазiцыю. Складаецца з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба, апсiды з рызніцай, бабiнца i трох'яруснай чацверыковай званiцы, прыбудаванай пазней. Спалучэнне гарызантальнай i вертыкальнай шалёўкi - асноўны прыём дэкаратыўнай аздобы. Унутры над уваходам хоры. Асноўная прастора храма асветлена высокімі лучковымі вокнамі. Зальнае памяшканне перакрыта плоскай столлю. Апсіда адзелена драўляным іканастасам. Захоўваюцца абразы XVII-XVIII ст. "Успенне", "Маці Божая Адзігітрыя" у сярэбраных з пазалотай абкладах, абраз-фератрон "Святая Варвара".

Старонка