зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Свята-Успенская царква

Апісанне

Свята-Успенская царква размешчана ў цэнтры вескі ў акружэнні старых ліпавых пасадак. З'яўляецца помнікам народнага драўлянага дойлідства. Была пабудавана ў 1865 г. на месцы старога драўлянага ўніяцкага храма 1773 г. пабудовы. 

Свята-Успенская царква была пабудавана з дрэва, на мураваным падмурку, падоўжаная ў плане крыжовакупальнай кампазіцыі. Над сяродкрыжжам узвышаўся купал, галоўны фасад акцэнтаваны званіцай. Дах царквы быў крыты гонтам, купал і завяршэнне званіцы -- жалезам. Вокны размешчаны ў адзін рад. Царква мела адзін уваход на галоўным фасадзе. Унутры столь і падлога былі дашчаныя, сцены пабелены. У царкву быў зроблены новы іканастас, пафарбаваны ў белы колер, карнізы і рамы пазалочаныя. 11 абразоў іканастаса былі размешчаны ў адзін рад. Тэрыторыя вакол царквы была абнесена бярвенчатай агароджай, а з боку галоўнага фасада -- штакетнікам. 

У 1930-я гг. царква была закрыта. У пачатку 1990-х гг. вернута вернікам.