Шыфр
113Г000449
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1867 - 1872 гг.
Стыль
Рэтраспектыўна-рускі
Апісанне
Свята-Успенская царква была пабудавана з цэглы ў 1872 г. Царква будавалася пад кіраўніцтвам майстра Чарнігаўскай губерніі Васіля Пятровіча Хмельнікава па праекце архітэктара Міхалоўскага.
Царква мае падоўжна-восевую кампазіцыю. Над прытворам узвышаецца двух'ярусная васьмігранная вежа-званіца, завершаная шатром з макаўкай. Ярусы падзелены карнізным поясам.
Пры храме існавала брацтва і мелася царкоўна-прыхадская школа ў в. Мацы.
У савецкі перыяд Свята-Успенская царква дзейнічала. Дзякуючы таму, што ў гісторыі царквы не было працяглых перапынкаў у яе выкарыстанні, храм не падвяргаўся моцным разбурэнням. Касметычны і бягучы рамонт праводзіўся ў царкве ўвесь час.