Шыфр
13БЛ000001
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Свята-Уваскрасенскі храм прадстаўляе каштоўнасць, як сучасны архітэктурна-мемарыяльны комплекс, храм-помнік у гонар 50-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Храм мае сувязь з сучаснай гісторыяй, ён аб’ядноўвае пакаленні людзей праз памяць аб памерлых воінах-абаронцах Айчыны ў Вялікай Айчыннай вайне.
Асвячэнне храма адбылося Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і Усея Русі Алексіям II, што надае храму важны статус у іерархіі каштоўнасцей не толькі Беларускай, a і ўсёй Рускай праваслаўнай царквы, надзяляючы яго высокай духоўнай значнасцю.
Архітэктура храма выканана ў авангардна-стылізаваных формах старажытнага рускага царкоўнага дойлідства. Галоўная ідэя храма - уваскрэсенне народа на падставе пакаяння i глыбокай веры.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён