Шыфр
212Д000607
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Талачынскі раён, в. Ганчароўка, каля дарогі Р-26 “Талачын – Круглае – Вішаў”
Датаванне
ХVIII cт.
Апісанне
Цагляны слуп размешчаны паміж вёскамі Зялёная і Ганчароўка, каля дарогі Р-26 “Талачын-Круглае-Вішаў”. Дакладнае паходжанне слупа не вядома, верагодна, гэта памежны або мытны слуп. Цагляны слуп патрабуе вывучэння і рэстаўрацыі, ён з'яўляецца першым правінцыйным аб'ектам айчыннай дарожнай архітэктуры, унесеным у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяй Рэспублікі Беларусь. На тэрыторыі Беларусі такіх больш не захавалася.