113Г000316_2
Шыфр
113Г000316
Дадзеная каштоўнасць мае ў комплексе некалькі аб'ектаў
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХVІІІ ст.
Комплекс складаецца з будынка царквы, пабудаванай на месцы старажытнай, званіцы, будынка нядзельнай школы, гаспадарчых пабудоў. Вакол царквы існуюць старажытныя могілкі.
Царква была пабудавана князем Міхаілам Агінскім у 1794 г. Але ў 1915 г. драўляная царква (першапачатковая, ці рэканструяваная) згарэла. У 1925-1928 г. на месцы старой была пабудавана новая царква, часовая, з дошак. І толькі ў 1991-1994 гг. намаганнямі пратаірэя Мікалая Леўшука і ўсіх сялян пабудавана мураваная царква (па праекце заслужанага архітэктара Беларусі Л.В. Макарэвіча).
Могілкі XVIII ст. (магчыма яшчэ больш раннія) утрымліваюцца сіламі прыхода. Тэрыторыя могілак складае 0,52 га. Тут захаваліся надмагільныя пліты 2-ой паловы XVIII ст., каменныя і жалезныя крыжы. У перыяд Першай сусветнай вайны праз мястэчка праходзіла лінія фронту. На могілках хавалі нямецкіх салдат, якія загінулі ў час вайны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён