Шыфр
613Г000371
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Мінская вобласць, Мінскі раён, аг. Прылукі, с/с Сеніцкі
Датаванне
1863–1865 гады
Царква мураваная прамавугольная ў плане. Сцены патынкаваныя і пафарбаваныя. Фасады вылучаны ў цэнтры неглыбокімі рызалітамі, раскрапаваны пілястрамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, аздобленымі фігурнымі сандрыкамі, якія па форме нагадваюць какошнікі. Пакрыццё царквы -- дах і купал не захаваліся. Цяпер часова накрыта двухсхільным дахам. Па перыметры будынка праходзіць карніз. На фасадах маюцца сляды пераробак, існуюць замуроўкі праёмаў на галоўным фасадзе і з боку апсіды.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён