Шыфр
513Г000540
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Хоцімскі раён, г. Хоцімск, вул. Першамайская,27
Датаванне
1891 год
Апісанне
З дрэва. Храм падоўжна-восевай кампазiцыi. Да прамавугольнага ў плане асноўнага аб'ёму прылягаюць блiзкiя ў плане да квадрата апсiда i бабiнец. Над асноўным зрубам узвышаецца васьмiгранны светлавы барабан, над бабiнцам - чацвярык званiцы, накрытыя пакатымi шатрамi з галоўкамi. Сцены ашаляваны. Прамавугольныя аконныя праёмы аздоблены лiштвамi з сандрыкамi. У дэкоры фасадаў i iнтэр'ера выкарыстана разьба па дрэве. Помнiк архiтэктуры з рысамi класiцызму.