Шыфр
213Г000199
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. XX ст.
Стыль
Помнік народнага драўлянага дойлідства
Царква належыць стараабрадскай абшчыне в. Кірыліна. Прадстаўляе сабой адназрубны будынак, накрыты двухсхільным дахам. У архітэктуры царквы спалучаюцца традыцыйныя прыёмы мясцовага будаўніцтва з элементамі псеўдарускага стылю.
Стараабрадская абшчына вёскі Кірыліна з’яўляецца самай старой з Паморскіх абшчын на беларускіх землях. Гісторыя Кірылінскай маленнай цікава тым, што на працягу 250 гадоў верай і праўдай тут служылі прадстаўнікі рода Масцюліных. Продак Фама Лукіч купіў землі Кірылінскія і абаснаваўся тут у канцы XVIII ст. пад другім прозвішчам (Мсцёнак), таму што хаваўся. Па сямейных падданнях Фама Лукіч быў дваранінам і захоўваў сувязі са сталічным дваранствам. Пасля паўстання дзекабрыстаў у вёсцы Кірыліна хаваўся нехта Меркур’еў, дзе пражыў да самай смерці. Цікава, што ў сямейным архіве Масцюліных захоўваліся рукапісы А.С. Пушкіна.
Царква заўсёды была адчынена для вернікаў. Нягледзячы на малалікае насельніцтва побач з царквой, храм працуе па сённяшні дзень.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён